Шкоду ад размаляваных рук Пушкіна ацанілі ў 63 рублі


Актывісту «Маладога фронту» Піліпу Шаўрову, якога затрымалі пасля таго, як ён пафарбаваў у Менску рукі помніка расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну, выставілі канчатковае абвінавачанне і вызначылі нанесеную шкоду.

Жонка маладафронтаўца Вольга паведаміла, што справа ейнага мужа складаецца з трох эпізодаў, паведамляе Радыё Свабода.

Hавiны
«Сумняюся, што ён сам прыйшоў у міліцыю», – жонка Піліпа Шаўрова, арыштаванага на 2 месяцы
2020.01.24 13:08

Апроч пафарбаваных рук Пушкіна актывіста вінавацяць у тым, што ён намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на помніку загінулым пры выкананні абавязку міліцыянтам і вайскоўцам унутраных войскаў МУС Беларусі, а таксама нанёс графіці «Свабоду Севярынцу».

Сумарна яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Агульная шкода не перавышае 230 рублёў: за помнік Пушкіну – 62 руб. 88 кап., за помнік міліцыянтам – 67 руб. 87 кап., за графіці – 98 руб. 18 кап.

Hавiны
Актывіста, які размаляваў рукі Пушкіну, перавялі на «Валадарку»
2020.01.23 21:46

Усе гэтыя грошы ўжо сплачаныя.

Між тым Піліп Шаўроў па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

  • 17 студзеня стала вядома, што невядомыя размалявалі чырвонай фарбай помнік расейскаму паэту, усталяваны ў скверы каля гасцініцы «Беларусь».
  • 19 студзеня міліцыяй Цэнтральнага раёну Менску па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганства быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Піліп Шаўроў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў