Шкода Беларусі ад няякаснай нафты можа скласці $ 435 млн


Шкода, якую атрымала Беларусь ад няякаснай расейскай нафты, будзе складацца з трох складнікаў – недаатрыманых сродкаў за транзіт, недаатрыманага прыбытку ад перапрацоўкі нафты, а таксама сродкаў, выдаткаваных на ачыстку і, магчыма, на замену або рамонт сапсаванага абсталявання. Так лічыць старэйшы дырэктар аддзелу карпарацый Fitch Дзмітрый Марынчанка.

Паводле падлікаў расейскага выдання «Ведомости», агульная шкода Беларусі можа скласці ад $ 271,3 млн да $ 435,3 млн.

Аб’ектыў
«Дружба» спыненая. У Расеі распачалі крымінальную справу
2019.04.26 22:14

Гэтак, плата за транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі пры тарыфе 2018 года ў памеры $ 0,84 за прапампоўку 1 тоны на 100 кіламетраў магла скласці $ 15,96 за тону, а недаатрыманая выручка пры захаванні леташняга тарыфу і аб’ёмаў прапампоўкі – $ 29 – 35 млн за 14 дзён.

У выніку магчымага скарачэння пасля аварыі прапускной здольнасці нафтаправода да 40 млн тонаў, транзітная дзяржкампанія за 2019 год не атрымае за прапампоўку ад 8,9 млн да 18,8 млн тонаў нафты ($ 142-300 млн).

А пасля трапляння няякаснай нафты беларускія НПЗ знізілі выпуск нафтапрадуктаў, не атрымаўшы выручкі на $ 100 млн.

Таксама Мазырскі НПЗ заявіў, што няякасная нафта пашкодзіла цеплаабменныя трубкі паветранай лядоўні ХК-105 на шасці ўстаноўках. Такія трубкі каштуюць каля $ 53 тыс. кожная.

Hавiны
Лукашэнка патлумачыў забруджанне «Дружбы» «расхлябанасцю» і «разбоўтанасцю» на тэрыторыі Расіі
2019.05.11 13:20

11 траўня забруджванне нафтаправоду «Дружба» рэзка раскрытыкаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Што датычыць канкрэтнай сумы шкоды, яна пакуль невядомая, але відавочна, што будзе вельмі вялікая. Сказаць гэтую суму я цяпер не магу. Яна канчаткова будзе вядомая пасля таго, як мы правядзем рэвізію таго, што адбылося на Наваполацкім НПЗ, а цяпер мы лічым страты», – растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Нафта ў «Дружбе» была забруджаная неўзабаве пасля таго, як Лукашэнка прыгразіў Маскве закрыць нафтаправод на рамонт у адказ на блакаванне Расеяй імпарту беларускіх харчоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў