Шклоўскі завод газетнай паперы скардзіцца на няякаснае абсталяванне з Еўропы


Старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў заявіў, што еўрапейскія партнёры паставілі на Шклоўскі завод газетнай паперы няякаснае абсталяванне. Пра гэта паведамляе тэлеканал «СТВ».

Кіраўнік «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў распавёў, што цяпер Шклоўскі завод газетнай паперы дамагаецца вяртання 10,3 мільёнаў еўраў за пастаўку няякаснага абсталявання. Вядзецца праца па рэалізацыі рашэнняў Венскага арбітражу.

«Мы з нашым еўрапейскім партнёрам стваралі вытворчасць паперы-асновы для плітнай прадукцыі. На жаль, некаторыя вузлы і агрэгаты паставілі нам не тыя, якія могуць даць якасную прадукцыю. Таму мы дадаткова возьмем пэўны аб’ём фінансавання. Мы да канца года памяняем некаторыя вузлы і з наступнага года пачынаем вырабляць вось гэтую паперу-аснову», – сказаў Юрый Назараў.

Кіраўнік канцэрну перакананы, што беларускаму боку ўдасца вярнуць сродкі.

Акрамя гэтага Юрый Назараў распавёў, што сітуацыя на іншых прадпрыемствах галіны даволі складаная. У прыватнасці вялося пра Светлагорскае і Добрушскае прадпрыемствы.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што сур’ёзна зоймецца імпартазамяшчэннем
2020.02.04 10:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў