«Шкадую, што не здолеў устрымацца ад спакусы». Як медычныя функцыянеры бралі хабары на дзясяткі тысяч долараў

У Менскім гарадскім судзе 11 студзеня распачаўся разбор крымінальнай справы ў дачыненні намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага і галоўнага доктара 12-ай гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Уладзіміра Краўчонка. Абодва цалкам прызнаюць сваю віну.