Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэлі да 80 еўраў


З 2 лютага 2020 года шэнгенская візы жыхарам краінаў, якія не падпісалі з Еўразвязам пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжму, давядзецца заплаціць не € 60, а € 80.

Рашэнне Рады Еўрапейскага звязу адносна зменаў у Візавы кодэкс уступіла ў сілу з 2-га лютага. Таму цяпер беларусам за атрыманне шэнгенскай візы трэба плаціць 80 еўраў. Пры гэтым у Расеі з ЕЗ дзейнічае пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму, а ўкраінцам увогуле не патрэбная віза, каб наведаць Еўразвяз.

8 студзеня Беларусь і Еўрапейскі Звяз падпісалі дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісію. Але дамова ўтупіць у сілу ў чэрвені 2020.

Hавiны
Візы будуць па € 35. Беларусь і ЕЗ падпісалі пагадненне
2020.01.08 14:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў