Шчырыя спачуванні нашаму калегу Аляксею Дзікавіцкаму


Калектыў і дырэкцыя «Белсату» выказвае шчырыя спачуванні віцэ-дырэктару тэлеканалу ў сувязі са смерцю маці. Ёй было 79 гадоў.

Спадарыня Фаіна Дзікавіцкая нарадзілася ў лютым 1939 года ў Расеі, паводле нацыянальнасці – мардоўка. У Беларусь прыехала за мужам і бальшыню жыцця правяла ў Пінску. З усяго сэрца палюбіла новую радзіму. Працавала фельчаркаю, швачкай і потым шмат гадоў у пінскім шпіталі. Маці чатырох дзяцей.

Была звычайным і цёплым чалавекам. Любіла збіраць гасцей, дзяцей і ўнукаў за адным сталом. Вязала для ўсіх дасканалыя арэнбургскія хусты.

Заўсёды была чалавекам вялікага аптымізму і пачуцця гумару. Моцна любіла гарбату і рабіла найлепшыя на свеце піражкі.

Калектыў і дырэкцыя «Белсату» ўсім сэрцам спачувае з нагоды гэтае вялізнае страты.

Стужка навінаў