«Шчадрэц на раёне»: юшка, безалкагольны глінтвейн і Дзед Мароз – протаярэй


У праваслаўным саборы Св. Мікалая Японскага адсвяткавалі «Шчадрэц на раёне». Царква месціцца ў менскай Каменнай Горцы. Разам з удзельнікамі свята, дзеткамі ды іхнымі бацькамі калядаваў настаяцель прыходу Павел Сярдзюк.

«Шчадрэц» на Каменнай Горцы ў Менску. Фота belsat.eu
Дзяўчаты з студыі «Варгін», музычна-тэатральнага праекту, не давалі змерзнуць. Фота belsat.eu
А кожны ахвочы мог выказацца праз вольны мікрафон. Аратараў не было, але ўсе спявалі. Фота belsat.eu
«Шчадрэц» на Каменнай Горцы ў Менску. Фота belsat.eu

Шчадрэц – вечар напярэдадні свята Васіля, які адзначалі падчас Калядаў. Шчадрэц – бог балявання і бяседы. У розных кутках Беларусі калядоўнікі хадзілі з казою або з мядзведзем. Ранішні «Шчадрэц на раёне», арганізаваны высілкамі сабору Св. Мікалая Японскага, святкаваўся з Дзедам Марозам – протаярэем Паўлам Сердзюком.

Таццяна Уласенка, фота Юрый Рудакоў belsat.eu

Стужка навінаў