Схаваныя на гарышчы будынку дакументы закрытай фірмы сталі падставай для крымінальнай справы


За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў Магілёве адкажуць дырэктар-прыватнік і кіраўнік лжэпрадпрымальніцкіх структур. Выпадак нетыповы: злачынства раскрылі, пасля правярання дакументаў, выпадкова знойдзеных на гарышчы будынку, дзе раней знаходзілася фірмы. Злачынства было ўчынена кіраўніцтвам фірмы амаль 10 гадоў таму.

Справа ў дачыненні да двух магілёўцаў ужо накіравалі ў суд, распавяла старшы пракурор аддзелу пракуратуры Магілёўскай вобласці Марына Цітова, піша TUT.BY. Іх абвінавачваюць у тым, што дырэктар камерцыйнай структуры ў 2010-2013 гадах ухіляўся ад выплаты падаткаў. Дапамагаў яму яшчэ адзін магілёвец: падаваў фіктыўныя таварасуправаджальныя дакументы ад падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур. Яго таксама абвінавачваюць у саўдзеле.

Усё гэта стала вядома дзякуючы бухгалтарскай дакументацыі, якую знайшлі на гарышчы будынку ўжо ліквідаванага да таго моманту грамадства з абмежаванай адказнасцю.

Прычыненую дзяржаве шкоду ацанілі ў памеры 39 765 рублёў. Абодва абвінавачаныя не знаходзяцца пад вартай: дырэктар прыватнай фірмы – на асабістай паруцы, яго памочнік – пад падпіскай аб нявыездзе. Пракуратура вобласці прад’явіла абвінавачаным пазоў аб спагнанні на карысць дзяржавы сумы нявыплачаных падаткаў у памеры 36 765 рублёў.

Максімальнае пакаранне за ўхіленне ад выплаты падаткаў – 7 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронца: Міліцыянты здзіўляюцца, калі чуюць, што працуюць за падаткі грамадзянаў

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары