Шатландка паскардзілася на сапсаванае жыццё праз выйгрыш ў латарэю


Жыхарка Эдынбурга (Шатландыя), якая выйграла ў латарэю мільён фунтаў стэрлінгаў (больш за 1,2 мільёна долараў), абвінаваціла арганізатараў конкурсу ў тым, што грошы сапсавалі ёй жыццё. 

Джэйн Парк выйграла джэкпот у 17 гадоў, калі ўпершыню купіла латарэйны білет. Праз чатыры гады дзяўчына прыйшла да высновы, што не павінна была атрымліваць буйны выйгрыш, не дасягнуўшы паўналецця. Шотландка паскардзілася выданню, што ёй надакучыла адзенне ад вядомых дызайнераў і адпачынак на дарагіх курортах.

«Часам мне здаецца, што выйгрыш у латарэю разбурыў маю жыццё», – сказала яна.

Паводле шатландкі, буйная сума стала для яе прычынай сур’ёзнага стрэсу.

«У мяне ёсць матэрыяльныя рэчы, але акрамя гэтага маё жыццё пустое. Якая мая мэта ў жыцці?», – кажа яна.

Арганізатары розыгрышу прапаноўвалі дзяўчыне фінансавую кансультацыю, але шатландка ад яе адмовілася.

ВД, паводле dailymail.co.uk

Стужка навінаў