Шашлыкі і шампанскае. Партыя Пашыньяна святкуе перамогу на выбарах

Абноўлена

9 снежня 2018 года. Нікол Пашыньян, які выконвае цяпер функцыі прэм’ер-міністра, бярэ ўдзел у датэрміновых парламенцкіх выбарах у Арменіі. Тут – у якасці выбарцы. Фота – Vahram Baghdasaryan/Reuters/Photolure/Forum

Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Арменія, блок Нікола Пашыньяна «Мой крок» атрымаў 70,4 % галасоў.

Другое месца – 8,27 % – у партыі «Квітнеючая Арменія» мультымільянера Гагіка Царукяна.

Трэцяе месца і 6,37% у Партыі «Асвечаная Арменія»

Рэспубліканская партыя Арменіі атрымала 4,7% галасоў і пакідае парламент.

Яўка на выбарах склала 48,6 %.

У размове з «Белсатам» прэзідэнт Ерэванскага прэс-клубу Барыс Навасард’ян кажа, што гэтыя лічбы адлюстроўваюць рэальны стан зацікаўленасці людзей выбарамі: маўляў, падчас папярэдніх кампаніяў да 30 % галасоў «набывалі».

Паводле армянскай рэдакцыі радыё «Свабода», на папярэдніх парламенцкіх выбарах у красавіку 2017 года яўка склала крыху больш за 60 %.

Паводле журналіста і рэдактара «Прасвету» Сяргея Пелясы, які знаходзіцца цяпер ў адным са штабоў у Ларыйскай вобласці, тут цяпер рыхтуюць шампанскае, шашлыкі і феерверк.

ДД

Глядзі таксама
Каментары