Шапавал, бортнік і стваральнік чоўнаў дзеляцца сакрэтамі прафесіі ў праграме «Аўтаспынам па Беларусі»


Аўгіня Манцэвіч наведвае прадстаўнікоў старадаўніх беларускіх прафесіяў.

Чацвёрты сезон «Аўтаспынам па Беларусі» распачынаецца з вандроўкі да прадстаўнікоў старадаўніх беларускіх прафесіяў – да тых, без чыіх паслугаў, раней немагчыма было абысціся. А цяпер гэтыя людзі, хутчэй, «дзівакі».

Аўгіня Манцэвіч накіроўваецца ў вёску Пакуцце Дрыбінскага раёну, якая лічыцца краем шапавалам. Тамтэйшыя майстры дзеляцца сакрэтамі свайго рамяства, а таксама дэманструюць сваю самабытную мову, якую разумеюць толькі яны самі.

Другая кропка вандроўкі – вёска Глушкавічы Лельчыцкага раёну, што пад самай украінскай мяжой. Там квітнее бортніцкі промысел, які заключаецца ў збіранні мёду з дуплаў. Бортніцтва зʼявілася на нашых землях за тысячы гадоў да нашай эры. У Сярэднявеччы мёд быў асноўным экспартным таварам, а ў XVIII ст. з вынішчэннем лясоў бортніцтва зазнала заняпад і выцясненне прамысловым пчалярствам. Аднак некаторым, у тым ліку і Васілю Дуброўцы з вёскі Глушкавічы, удалося захаваць спадчынны промысел.

У нацыянальным парку «Прыпяцкі», у вёсцы Перароў, Аўгіня Манцэвіч наведвае Леаніда Швеца, які робіць чоўны. Майстар скардзіцца на адсутнасць ахвотных пераняць яго навыкі ў стварэнні чоўнаў і шкадуе, што ягоная прафесія знікне.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў