Ці перапяе Віталь Гуркоў нашага вядоўцу Іллю Маліноўскага? Глеб Лабадзенка вырашыў кінуць тэлевізійную кар’еру і пачаў чытаць рэп? NEXTA пераклаў песню для Ганны Шаркуновай? Адказы на гэтыя пытанні ў нашым навагоднім шоу «Нармальны Новы год».
А яшчэ найлепшыя песні «Песняроў» ад Валерыя Дайнэкі – і шмат-шмат іншага. Толькі ў нас 31 снежня а 23:05, а пасля і на YouTube-канале «Белсат Музыка».