Sex is music: беларусы падзяліліся музыкаю, пад якую любяць кахацца


Sex is music – некамерцыйны праект двух менчукоў фатографкі Кацярыны Ігнашэвіч і капірайтэра Кліма Халецкага. У серыю ўвайшлі 11 здымкаў. Кожны здымак – новая пара і новая песня.

«Мы рабілі праект у Беларусі – краіне, якая ўсяго 26 гадоў таму перастала быць часткай СССР. У спадчыну ад сацыялістычнай рэспублікі мы здабылі не толькі нязменнасць улады, але і своеасаблівае «табу на сэкс» у публічнай прасторы. У нашай краіне звычайна не прынята адкрыта казаць пра сэкс – асабліва, калі ён выходзіць за рамкі «нармальнасці» і за межы спальні», – тлумачаць стваральнікі інтымных фатаграфій.

Аўтары праекту заклікаюць далучацца і выкладваць у сеціва свае секс-трэкі і здымкі пад тэгам #sexismusic, каб сабраць самы карысны плэйліст ў свеце.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў