Севярынцу – 15 сутак. Суды выносяць прысуды затрыманым актывістам

У сталіцы і шэрагу гарадах краіны суды выносяць прысуды актывістам і затрыманым удзельнікам пікетаў патэнцыйных кандыдатаў. Агулам выракаў судоў чакаюць дзясяткі асобаў.

У Менску ў Савецкім судзе прадстаўніку ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Алегу Баброўскаму суддзя прысудзіў 20 дзён адміністрацыйнага арышту. Актывіста прызналі вінаватым у парушэнні арт. 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі) і 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) КаАП РБ.

Затрыманую пасля акцыі на Камароўцы 7 чэрвеня Вольгу Мікалайчык ў судзе Першамайскага раёна асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Валянцін Фралоў атрымаў 15 дзён арышту, паведамляе ПЦ «Вясна».

На столькі ж содняў асудзілі сустаршыню БХД Паўла Севярынца і актывіста «Народнай грамада» Рыгора Пагарцава.

Усяслава Пашкевіча і Дзмітрыя Ражкова аштрафавалі на 30 базавых велічынь кожнага.

Віталя Карніенку аштрафавалі на 25 базавых, Іллю Латужку і Аляксею Вісцяжу далі па 20 базавых штрафу кожнаму.

У Віцебску Алену Янушкоўскую асудзілі на 40 базавых велічыняў штрафу (1080 рублёў). Алег Паўлаў атрымаў 5 дзён арышту.

Арышты ў ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай і адарваны гузік Аляксандра Лукашэнкі

СК belsat.eu

Hавiны