Севярынца зноў асудзілі – ён ужо месяц на соднях

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які ўжо месяц знаходзіцца за кратамі паводле розных адміністратыўных справах, зноў судзілі.

Паседжанне 8 ліпеня прайшло ў судзе Савецкага раёну Менску праз Skype, паведамляе «Вясна».

Суддзя Вера Галаўкова прысудзіла палітыку чарговыя 15 содняў арышту.

На гэты раз яго судзілі за заклікі да ўдзелу ў акцыі каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня, якая праходзіла падчас пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты. 15 сутак непасрэдна за ўдзел у акцыі Севярынец атрымаў раней.

Amnesty International абвесціла акцыю па вызваленні Паўла Севярынца

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня. З гэтага часу яму ўжо некалькі разоў дадавалі новыя адміністратыўныя арышты. Падчас суду 18 чэрвеня ён распавёў, што на наступны дзень пасля затрымання яго кінулі ў карцар: ляжаць можна толькі з 22 да 6 гадзін, пакой 2 на 3 метра, вельмі холадна. «Забралі зубную пасту і шчотку. Тут няма вады наагул, яна адключаная. [Таму] мне давялося рэзаць вены, пратэстуючы. Ніколі такога не было на «сутках», – заявіў ён. У знак пратэсту супраць катаванняў Севярынец парэзаў сабе руку.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае накіроўваць на імя генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка лісты з патрабаваннем неадкладна вызваліць апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца.

МГ belsat.eu

Hавiны