Севярынца зноў аштрафавалі – цяпер за акцыю 17 лютага


Сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец завочна аштрафаваны судом Фрунзенскага раёну Менску на 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага. Пра пастанову суду палітык даведаўся толькі сёння.

У пастанове суду адзначаецца што Севярынец актыўна ўдзельнічаў у мітынгу, звяртаўся да пратэстоўцаў праз гукаўзмацняльную апаратуру і выкрыкваў „Жыве Беларусь!”, паведамляе прэс-служба БХД.

Суд над лідарам БХД праходзіў у той час, калі ён адбываў адміністратыўны арышт за акцыю ў абарону Курапатаў.

На працягу апошняга года Севярынец за сваю палітычную дзейнасць атрымаў 19 штрафаў агульная сума якіх ужо перавысіла 20 тысяч рублёў (каля 10 тысяч USD). Таксама палітык двойчы адбываў адміністратыўныя арышты – 10 і 15 содняў.

Стужка навінаў