Севярынец пагражае ўладальнікам «рэстарану на костках» байкотам


Павал Севярынец. Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Абаронцы Курапатаў гатовыя распачаць шырокую кампанію байкоту ўладальнікам рэстарану «Поедем, поедим», калі да 18 ліпеня тыя не спыняць працу аб’екту. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў сустаршыня партыя БХД Павал Севярынец.

Пад байкот трапіць не толькі «рэстаран на костках», але і іншыя аб’екты – у прыватнасці рэстаран «Гранд-Куршавель» і пастаўнікі гэтых установаў, заявіў Павал Севярынец. Таксама абаронцы Курапатаў прапаноўваць забараніць выдаваць уладальнікам «Поедем, поедим» шэнгенскія візы.

На мінулым тыдні Севярынец паведаміў пра прыняцце рэзалюцыі наконт абароны Курапатаў. У дакуменце, падпісаным сярод іншых дэпутаткамі Аленай Анісім і Ганнай Канапацкай, апазіцыянерамі Аляксеем Янукевічам, Вячаславам Сіўчыкам, Рыгорам Кастусёвым:

  1. Абаронцы Курапатаў гатовыя размаўляць з уласнікамі «Поедем, поедим» і прадстаўнікамі дзяржаўных органаў пасля спынення працы рэстарацыі.
  2. На момант перамоваў за кратамі не павінна быць абаронцаў Курапатаў.
  3. Мы асуджаем бальшавізм, нацызм і антысемітызм, патрабуем публічнага, на дзяржаўным узроўні, асуджэння гэтых злачынных ідэалогіяў, і настойваем на шырокім грамадскім абмеркаванні ў справе далейшай мемарыялізацыі Курапатаў.

Чытайце па тэме:

ЛБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары