Севярынец абмяркуе ў Мінкульце канфлікт вакол «Поедем, поедим»


Адзін з абаронцаў Курапатаў – Павел Севярынец – заўтра ідзе на асабісты прыём да намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко, каб абмеркаваць канфліктную сітуацыю вакол рэстарана «Поедем, поедим».

«Запрасілі на сераду, на 9 гадзін раніцы. Мы раней адпраўлялі ў міністэрства зварот, у якім прасілі выслухаць нас», – сказаў Севярынец.

У Мінкульце інфармацыю пра асабісты прыём Яцко, на які запісаўся Севярынец, пацвердзілі TUT.BY.

«Гэта планавы асабісты прыём, Севярынец на яго запісаны», – растлумачылі ў прэс-службе.

Нагадаем, пратэсты ў Курапатах цягнуцца другі тыдзень: пратэстоўцы трымаюць вахту ля брамкі «Поедем, поедим» з 12 да 24 гадзіны штодня. Яны дамагаюцца, каб забаўляльная ўстанова ля месца сталінскіх расстрэлаў спыніла сваю працу. Уладальнікі бізнесу не выходзілі на наўпроставую сувязь з пратэстоўцамі.

Раней стала вядома, што «пасярэднік» прапанаваў аднаму з абаронцаў Курапатаў грошы за спыненне пратэсту, імя абодвух пакуль не называецца.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў