Серыял «Чарнобыль» на беларускай мове бясплатна пакажуць у Менску


Адмысловы паказ першага эпізоду самага папулярнага міні-серыяла сезону – «Чарнобыль» ад HBO – на беларускай мове пройдзе ў Менску 28 чэрвеня, піша TUT.by.

Пасля прэм’еры на вялікім экране ўсе эпізоды «Чарнобыля» на беларускай мове будуць даступныя на відэасэрвісе ў новым раздзеле «Cinevoka. Серыялы Amediateka».

Паказ першага эпізоду «Чарнобыля» на беларускай мове адбудзецца 28 чэрвеня ў зале VOKA кінатэатра velcom cinema. Арганізатары запрашаюць на паказ усіх жадаючых бясплатна – па папярэдняй рэгістрацыі. Запоўніць анкету можна па спасылцы, пасля чаго гасцям паказу на электронную пошту будзе накіраваны ліст ад арганізатараў з пацвярджэннем браніравання месцы і дадатковай інфармацыяй аб паказе. Колькасць месцаў абмежавана.

Hавiны
Сапраўдная Людміла з серыялу «Чарнобыль»: на вяселлі быў нядобры знак
2019.06.20 09:00

«Чарнобыль» – арыгінальны міні-серыял HBО, які дэталёва распавядае пра трагічныя падзеі на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года.

Hавiны
Пажарны з серыялу «Чарнобыль». Ці памятаюць беларусы пра свайго земляка?
2019.05.22 17:56

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў