Сэрца хопіць на ўсіх: сёння дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча (+ фільм «Белсату»)


[/vc_column_text][vc_column_text]Мудрасць і праўда геніяльнага пісьменніка ў адным артыкуле, які варта паказаць сябрам.

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26-га лістапада 1930 г. у сям’і рускамоўнага чыноўніка ў горадзе Ворша. Падчас вайны ён быў эвакуяваны спачатку ў Перм, а пасля ў Арэнбург. Сярэднюю адукацыю ён атрымаў у Воршы. Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэту. Свабодна валодаў украінскай мовай і меў рэпутацыю «украінскага нацыяналіста».

У 1954 – 1956 гг. быў настаўнікам у вясковай школе недалёка ад Кіева і ад 1956 да 1958 выкладаў у родным горадзе Ворша. Пазней вучыўся на курсах па літаратуры і кінематаграфіі ў Маскве. З 1962 году і да сваёй заўчаснай смерці ў 1984 г. жыў у Менску.

У гэтым годзе адзначаецца 85-я гадавіна з дня нараджэння пісьменніка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”47075″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47071″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47067″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47063″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47059″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47055″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47051″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47047″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47043″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47039″ img_size=”large”][vc_column_text]

Душа застанецца

У 2010 годзе Кася Камоцкая і Віктар Корзун знялі для тэлеканалу «Белсат» дакументальны фільм, які распавядае пра таямніцы ўплыву твораў Караткевіча на фармаванне беларускай нацыянальнай свядомасці. А таксама падсвядомасці.

Фільм называецца «Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца» – паводле першага радка аднаго з вершаў творцы. «Гэты выраз адпавядае канцэпцыі стужкі», – кажа прадзюсарка, спявачка Кася Камоцкая, якая гутарыць пра Караткевіча з героямі фільму: ягонымі сябрамі ды чытачамі-выхаванцамі – Антосем Рудаком, Андрэям Хадановічам, Рыгорам Барадуліным, Васілём Сёмухам, Адамам Мальдзісам, Святланай Курс і іншымі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcVhZLUNHS3VRNW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZwbGF5ZXIudmltZW8uY29tJTJGdmlkZW8lMkYyNzMwNDQ3OCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTAwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyMzc1JTIyJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwd2Via2l0YWxsb3dmdWxsc2NyZWVuJTIwbW96YWxsb3dmdWxsc2NyZWVuJTIwYWxsb3dmdWxsc2NyZWVuJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNFJTIwJTNDcCUzRSUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ2aW1lby5jb20lMkYyNzMwNDQ3OCUyMiUzRSUyNnF1b3QlM0IlRDAlOUQlRDAlOTAlRDAlQTglMjAlRDAlOUElRDAlOTAlRDAlQTAlRDAlOTAlRDAlQTIlRDAlOUElRDAlOTUlRDAlOTIlRDAlODYlRDAlQTclMjZxdW90JTNCLiUyMCVEMCU5MSVEMSU4QiVEMSU5RS4lMjAlRDAlODElRDElODElRDElODYlRDElOEMuJTIwJUQwJTkxJUQxJTgzJUQwJUI0JUQxJTgzLiUzQyUyRmElM0UlMjBmcm9tJTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnZpbWVvLmNvbSUyRmJvbmRhcmF5JTIyJTNFQWxleGFuZGVyJTIwQm9uZGFyZXYlM0MlMkZhJTNFJTIwb24lMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdmltZW8uY29tJTIyJTNFVmltZW8lM0MlMkZhJTNFLiUzQyUyRnAlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Спампаваць творы Уладзіміра Караткевіча можна тут >>>

«Быў. Ёсць. Буду…» (1960 год)

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мільярды двухногіх.

 

За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,

Хто ў гарачым пекле металу,

За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,

За жывых, і за тых, што сканалі.

 

За ўсіх, хто крывёю піша

Ў нязгодзе

З рабства подлай дарогай,

Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы

Паўстане нават на Бога.

 

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,

Хто ратуе краіну ад краху,

За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы

З барыкады,

З пушчы

І з плахі.

 

Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,

З яе усмешкаю ветлай,

І ўсё ж узводзіць – нясцерпна далёкі –

Храм наш агульны і светлы.

А калі ён горда даззяе ў зеніце –

Непарушны – ўзнясецца ў неба,

Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце.

Апошнюю.

Болей не трэба.

 

І няхай яна збоку, недзе на ганку,

Дагарае й дзяцей не страшыць

На граніце любові,

На граніце світанку,

На граніце велічы вашай.

Глядзіце таксама >>> «Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца», дак. фільм

Не прапусціце! 26 лістапада «Саюз беларускіх пісьменнікаў» ладзіць вечарыну прысвечаную Караткевічу.

Імпрэза адбудзецца ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў