Сербскі прэзідэнт прыляцеў у Менск звычайным рэйсавым самалётам


Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч прыбыў увечары 17 траўня ў Менск на перамовы з Аляксандрам Лукашэнка.

Сёння, 18 траўня, у Палацы Незалежнасці адбудзецца сустрэча кіраўнікоў двух дзяржаў. Паводле БелТА, Лукашэнка мусіць узнагародзіць Нікаліча ордэнам Дружбы народаў за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацы паміж Беларуссю і Сербіяй.

Як адзначае kp.by, прэзідэнт Сербіі прыляцеў у Менск звычайным рэйсам авіякампаніі Lufthansa па маршруце Франкфурт-Менск. Прычым вылет самалёта затрымалі – Нікаліч прыбыў у Беларусь са спазненнем амаль у 50 хвілін. Ля трапа прэзідэнта Сербіі чакаў браніраваны «Мэрсэдэс», у суправаджэнні джыпаў аховы са службы бяспекі Лукашэнкі.

Нікаліч ужо трэці раз наведвае Беларусь. У 2013 годзе ён прыляцеў на маленькім урадавым самалёце Dassault Falcon 50, які разлічаны на 8 пасажыраў. У 2015 годзе прэзідэнт Сербіі таксама прыляцеў звычайным рэйсам Lufthansa.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў