Сербія прывяла армію ў баявую гатоўнасць праз сітуацыю ў Косава


Сербская армія прыведзеная ў поўную баявую гатоўнасць пасля таго, як косаўскія сілавікі ўвайшлі ў раены Косава з сербскім насельніцтвам і правялі шэраг арыштаў. Пра гэта паведамляе AP.

Ва ўрадзе Косава патлумачылі, што сілавікі праводзяць аперацыю ў межах барацьбы з кантрабандай і арганізаванай злачыннасцю.

У сваю чаргу сербскія ўлады лічаць, што мэта косаўскай паліцыі – запалохаць мясцовых сербаў і выгнаць іх з Косава. У Бялградзе называюць рэйд сілавікоў пагрозай стабільнасці і міру.

«Калі гэта не спыніцца імгненна, няма сумненняў у тым, што Сербія будзе рэагаваць ужо на працягу дня», – папярэдзіў прадстаўнік сербскага ўраду Марко Джурыч.

  • Рэспубліка Косава паўстала ў выніку вайны паміж сербамі і албанцамі, што суправаджалася этнічнымі чысткамі і ўмяшаннем NATO.
  • Рэспубліка Косава абвесціла незалежнасць 17 лютага 2008 года і лічыцца часткова прызнанай. У канстытуцыі Сербіі Косава застаецца часткай сербскай дзяржавы. Незалежнасць тэрыторыі прызналі 108 краінаў – чальцоў ААН са 193. Большасць краінаў Захаду прызнаюць Косава. Расея займае рэзка негатыўную пазіцыю адносна незалежнасці рэспублікі. Беларусь таксама не прызнала Косава і ў свой час выступала з рэзкай крытыкай акту незалежнасці.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў