Сенат ЗША ўхваліў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі


Фота: SMG / Zuma Press / Forum

Сенат ЗША ўхваліў законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі» (Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act). Дакумент дае дадатковыя паўнамоцтвы прэзідэнту ЗША да ўвядзення новых санкцыяў у сувязі з фальсіфікацыямі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і наступнымі за імі падзеямі.

Акт аб дэмакратыі аднаўляе асабістыя эканамічныя і візавыя санкцыі супраць пашыранага кола асобаў ва ўрадзе Беларусі і грамадзянаў Расеі, якія звязаныя з рэпрэсіямі ў Беларусі.

Дакумент набудзе моц толькі пасля падпісання прэзідэнтам ЗША.

Законапраект прапануе пашырыць санкцыі на:

  • грамадзянаў Расеі, якія маюць дачыненне да падаўлення пратэстаў;
  • чальцоў ЦВК і асобаў, якія дапамагалі ЦВК фальсіфікаваць выбары;
  • працаўнікоў КДБ, МУС, АМАПу;
  • працаўнікоў Мінінфармацыі, адказных за пераслед незалежных медыяў.

А таксама:

  • прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу пра мірную перадачу ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку «законна абраным лідарам Беларусі»;
  • заклікае вызваліць усіх палітвязняў;
  • падтрымлівае збор сведчанняў і расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі;
  • ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расеяй;
  • падтрымліваць незалежныя медыі, асабліва тыя, што выкарыстоўваюць беларускую мову;
  • падтрымліваюць развіццё і выкарыстанне тэхналогіяў для абыходу цэнзуры;
  • падтрымліваюць барацьбу са спробамі беларускіх уладаў блакаваць доступ у інтэрнэт.

Законапраект быў прадстаўлены амерыканскім кангрэсменам Крысам Смітам. Ён зʼяўляецца адным з аўтараў Актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў