Сенат ЗША не падтрымаў імпічмент Доналду Трампу


Чальцы Сенату ЗША прагаласавалі супраць абвяшчэння імпічменту прэзідэнту Доналду Трампу, паведамляе DW.com.

Прэзідэнту ЗША Доналду Трампу раней агучылі абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і ў перашкодзе расследаванню Кангрэса Злучаных Штатаў. Першае абвінавачванне падтрымалі ўсе 47 дэмакратаў і толькі адзін рэспубліканец. З другім пагадзіліся ўсе дэмакраты, але супраць выступілі 53 рэспубліканцаў. Агулам для імпічменту неабходныя дзве траціны галасоў у Сенаце, які налічвае 100 сенатараў. Большасць месцаў у ім займаюць паплечнікі кіраўніка Белага дома па Рэспубліканскай партыі.

Абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай галоўным чынам звязана з тэлефонным размовай Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Падчас гэтай размовы прэзідэнт ЗША нібыта прасіў Зяленскага распачаць расследаванне супраць свайго імавернага суперніка на прэзідэнцкіх выбарах Джозэфа Байдэна і яго сына Хантара. Пры гэтым прэзідэнт ЗША ціснуў на свайго ўкраінскага калегу вылучэннем дапамогі Украіне ў памеры каля 400 мільёнаў долараў.

Hавiны
Трамп выступіў са зваротам да краіны
2020.02.05 07:59

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў