Сем'ям ахвяраў стаўбцоўскай разні выплацяць грашовыя кампенсацыі. Вы таксама можаце дапамагчы


Семʼям загінулых і пацярпелых падчас нападу ў школе ў Стоўбцах акажуць матэрыяльную дапамогу

Пра гэта belta.by паведаміў старшыня Стаўбцоўскага райвыканкаму Дзяніс Калесень.

«Па факце здарэння прынялі рашэнне аб аказанні дапамогі пацярпелым семʼям: тым двум семʼям, у якіх ёсць загінулыя, выдадуць дапамогу ў памеры па 400 базавых [каля 10 200. – Заўв. Belsat.eu], а семʼям двух пацярпелых – па 200 базавых» – распавёў кіраўнік райвыканкаму.

Hавiны
Школа ў Стоўбцах працуе, але пасля трагедыі на заняткі прыйшла палова вучняў з класу
2019.02.12 10:24

11 лютага старшакласнік напаў з нажом на настаўніцу і дзяцей у школе ў Стоўбцах. У выніку нападу памёр педагог і адзін з школьнік. Нападніка затрымалі праз 2 гадзіны.

Аб’ектыў
Трагедыя ў Стоўбцах. Падазраваны ў забойстве школьнік вучыўся на выдатна і сябраваў з аднакласнікамі
2019.02.11 20:41

Пачаўся збор сродкаў на дапамогу сем’ям загінулых і рэабілітацыю параненых падчас нападу ў школе № 2 у Стоўбцах. Дапамагчы сем’ям ахвяраў можаце і вы.

Рэквізіты для ахвяраванняў:

«Агульная картка збору» у Альфа-банку: 5446 5038 2858 8313 да 04/20, Павел Савіцкі (фармат IBAN BY12 ALFA 3014 4036 6000 4027 0000)

Картка дачкі забітай настаўніцы ў Беларускім народным Банку 4500 4126 5107 1973 да 09/21, Анастасія Пархімовіч.

Paypal: laksiej.lavoncyk@tol.org

Аднаўляецца
«Ён бегаў па горадзе, людзі баяцца выходзіць на двор». Падрабязнасці трагедыі ў Стоўбцах
2019.02.11 09:39

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў