Сем'і дыпламатаў і некаторыя выпускнікі ВНУ не будуць дармаедамі. Спіс «дармаедаў-ільготнікаў»


Урад пашырыў спіс грамадзянаў, якіх не будуць уключаць базу дармаедаў.

Пастанова Савету Міністраў ад 8 снежня 2018 г. № 881 прадугледжвае, што ў базу не трапяць:

  • уласнікі маёмасці (заснавальнікі, удзельнікі) камерцыйных арганізацыяў (акрамя акцыянерных таварыстваў);
  • жонкі і мужы маладых рабочых (служачых), якія атрымалі працу па размеркаванні (пераразмеркаванні) або накіраваныя ў мясцовасць, дзе цяжка знайсці працу;
  • грамадзяне, якія знаходзяцца пад дыспансерным наглядам праз хранічныя або працяглыя псіхічныя расстройствы (не распаўсюджваецца на тых, хто пакутуе на сіндром залежнасці ад алкаголю, наркотыкаў ці таксічных рэчываў);
  • жонкі, мужы дыпламатаў, якія знаходзяцца за мяжой;
  • грамадзяне Беларусі перадпенсійнага ўзросту, якія падчас папаўнення базы ў першым паўгоддзі 2018 года, на 1 студзеня 2019 года дасягнуць пенсійнага ўзросту або будуць асобамі старэйшымі за гэты ўзрост, а падчас папаўнення ў другім паўгоддзі 2018 года – грамадзяне, якія на 1 ліпеня 2019 года стануць пенсіянерамі або будуць асобамі старэйшымі за пенсійны ўзрост;
  • бацькі, калі дзіцяці споўнілася 7 гадоў у паўгоддзі, у якім папаўняецца база.

Па стане на 1 снежня ў базу дармаедаў трапіў кожны 10-ты працаздольны беларус.

Hавiны
Тыя, хто працуе або вучыцца за мяжою, вымушаныя будуць давесці, што не дармаеды
2018.11.07 18:13

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, цяпер у эканоміцы краіны занятыя 4 млн 356 тыс беларусаў. Афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у краіне 14 600.

Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства ў красавіку 2015-га года падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Спачатку ініцыятыва змусіць беспрацоўных плаціць падатак правалілася – на вуліцы па ўсёй краіне выйшлі незадаволеныя грамадзяне, а дэкрэт перагледзелі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў