Сельскай гаспадарцы загадана стаць рэнтабельнай і прыбытковай


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны». Дакумент утрымлівае пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы і мэты далейшага развіцця аграрнай галіны і механізмы іх рэалізацыі.

Асноўныя палажэнні Дырэктывы, тычацца забеспячэння ўстойлівага развіцця і функцыянавання аграпрамысловага комплексу, правядзення канкурэнтнай эканамічнай палітыкі для дасягнення эфектыўнага функцыянавання рынку сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторыі сельскай мясцовасці, занятасці сельскага насельніцтва і павышэння ўзроўню яго жыцця.

Палажэнні дакументу таксама накіраваны на ўзмацненне залежнасці ацэнкі працы кадраў ад стану вытворчай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пры выкананні ўстаноўленых Дырэктывай заданняў да канца 2020 года аб’ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 мільёнаў тон за год, прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі – 1,8 мільёнаў тон. Павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40 % і ўзровень заработнай платы ў галіне не ніжэй за ўзровень, які складваецца ў сярэднім у эканоміцы.

Hавiны
Беларуская сельская гаспадарка: падзенне і дэградацыя па выніках 2018
2019.02.07 06:48

СК, belsat.eu

Стужка навінаў