Сэксуальныя рабыні Ісламскай дзяржавы: з усіх мігрантаў у іх – самыя страшныя лёсы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGU054SFM4S0U3Rm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Пра лёс жанчын-язідак вы зможаце даведацца з франзускага дакументальнага фільму «Рабы Да’ішу», які «Белсат» пакажа сёння, 11 сакавіка, а 22:20, адразу пасля праграмы «ПраСвет».

Радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава», або «Да’іш», ужо некалькі гадоў тэрарызуе народы Іраку і Сірыі. Некаторыя з іх зрабіліся ахвярамі сапраўднага генацыду. Такі лёс напаткаў народ язідаў. Іхныя гарады руйнуюць, мужчынаў забіваюць, жанчыны і дзеці трапляюць у рабства. Але некаторых з іх удаецца вызваліць, а хтосьці нават пачынае новае жыццё з дапамогаю гуманітарных арганізацыяў.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWHNIQTVZVzRVTTAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Магчыма, лёс язідак , якіх ісламісты не лічаць за людзей, – адзін з самых жудасных прыкладаў бяспраўя жанчынаў у ХХІ ст. Пра сустрэчу з імі ў эфіры праграмы «ПраСвет» распавёў даследнік курдаў і язідаў Артур Радзевіч, які наведваў лагеры бежанцаў:

«Найбольш драматычныя гісторыі датычаць язідскіх жанчын, якіх скрала Ісламская дзяржава. Да гэтага часу частка гэтых жанчын застаюцца сэксуальнымі нявольніцамі ў ісламістаў. Некаторых выкупляюць курды ці язіды. Страшнае ў іх жыццё, асабліва ўлічваючы тое, што яны зганьбленыя. Іхнае будучае жыццё на іхных тэрыторыях вельмі складанае. Яны спрабуюць уцячы ў Еўропу».

Праграма «ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 21:40.

Глядзець праграму «ПраСвет» цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў