Сексізм не «sexy». У Кіеве прайшоў феміністычны марш


8 сакавіка па цэнтры ўкраінскай сталіцы прайшоў традыцыйны жаночы марш. Галоўная мэта – вымаганне ратыфікацыі Стамбульскай канвенцыі, што папярэджвае гвалт кабетам, у тым ліку хатні.

Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu
Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu
Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu
Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu

Кансерватыўны моладзевы рух «Традыцыя і парадак», «Правы сектар» і «Хрысціянскі фронт» адначасова з феміністычным шэсцем правялі ўласны «Марш супраць абортаў»: удзел у ім узялі некалькі дзясяткаў людзей, якія гучна чыталі малітвы.

Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu

Антыфеміністычны рух «Срэбра ружы» арганізаваў «жалобны» перформанс з труною, нібыта «хаваючы» фемінізм. Нягледзячы на некалькі розных маршаў, абышлося без сутычак.

Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu

Удзельнікі жаночага маршу, якіх сабралася каля тысячы – феміністычныя, экалагічныя ды іншыя грамадскія актывісты, замежныя дыпламаты – скандавалі «Бунтуй, кахай, правы не аддавай», «Маё цела – мая справа», «Кветкі – клумбам, правы – жанчынам», «Свабода, роўнасць, сястрынства».

Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu

Стамбульская канвенцыя прадугледжвае крыміналізацыю гвалту, абарону ахвяраў, магчымасці праваахоўных органаў рэагаваць на розныя формы гвалту.

Фота: Ганна Лысун / Belsat.eu

Адэля Дубавец, фота Ганны Лысун Belsat.eu

Стужка навінаў