Сейм Польшчы ўхваліў антыкрызісны план для змякчэння наступстваў пандэміі


Пасяджэнне Сейму падчас эпідэміі каронавіруса, частка дэпутатаў у пальчатках.
Фота: Mateusz Wlodarczyk / Forum

Раніцай 28 сакавіка дэпутаты Сейма Польшчы прынялі антыкрызісны план ва ўмовах пандэміі каронавірусу, піша Business Insider.

Антыкрызісны план быў ухвалены Сеймам 28 сакавіка прыблізна а 6-й раніцы. Некаторыя дэпутаты галасавалі дыстанцыйна.

Задача антыкрызіснага плану – змякчыць негатыўныя наступствы пандэміі каронавірусу для эканомікі Польшчы. Дакумент прадугледжвае захады для захавання працоўных месцаў, падтрымку бізнесу, дадатковае фінансаванне сістэмы аховы здароўя, абарону дзяржаўных інвестыцыяў і фінансавай сістэмы.

Начное галасаванне ў Сейме Польшчы.
Фота: Mateusz Wlodarczyk / Forum

Напрыклад, плануецца часова вызваліць ад выплаты страхавых узносаў (ZUS) работнікаў мікрапрадпрыемстваў і самазанятых з нізкім прыбыткам, а таксама знізіць на 90% арэндную плату. Будуць прынятыя меры па абароне спажыўцоў ад празмернага павышэння коштаў, прадаўжэнню тэрмінаў знаходжання і дазволу на працу для іншаземцаў.

Таксама частка працоўных, у прыватнасці тыя, хто працуе на дамовах падраду, атрымаюць фінансавую дапамогу каля 2 000 злотых, гаворка пра тых, хто пачаў працаваць да 1 лютага 2020 году.

З поўным спісам захадаў у межах антыкрызіснага плану можна азнаёміцца тут.

Цяпер дакумент павінен разгледзець Сенат.

Абноўлена
Больш за дзве асобы не збірацца. Польшча прымае радыкальныя захады
2020.03.24 14:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў