СБУ затрымала чалавека, якога баевікі падазраюць у забойстве лідара «ДНР» Захарчанкі


Служба бяспекі Украіны затрымала былога супрацоўніка праваахоўных органаў Андрэя Байдалу (пазыўны «Швед»), ​​якога баевікі абвінавацілі ў забойстве былога лідара «ДНР» Аляксандра Захарчанкі. Пра гэта піша УНН са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.

У СБУ заявілі, што Байдалу выстаўлена падазрэнне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 28 і ч.1 арт. 263 Крымінальнага кодэкса Украіны (незаконны абарот зброі і боепрыпасаў, здзейснены групай асобаў). Ён узяты пад варту.

Лідар баевікоў «ДНР» Аляксандр Захарчанка загінуў у выніку выбуху бомбы ў рэстарацыі «Сепар» ў цэнтры Данецку 31 жніўня 2018 года. Прадстаўнікі праваахоўных органаў Украіны тады казалі, што Захарчанку маглі ліквідаваць расейскія спецслужбы або самі баевікі, у выніку ўнутраных крымінальных канфліктаў.

Летась расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што баевікі «ДНР» назвалі арганізатарам забойства Захарчанкі Байдалу.

Hавiны
У Данецку ўзарвалі кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанку
2018.08.31 18:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў