СБУ: расейскія спецслужбы вярбуюць жонак украінскіх афіцэраў


Будынак СБУ, ілюстратыўнае фота

Служба бяспекі Украіны заявіла пра выкрыццё неаднаразовых спробаў ФСБ РФ і спецслужбаў ДНР-ЛНР вербаваць сваякоў украінскіх вайскоўцаў.

Контрразведчыкі высветлілі, што жонкі трох афіцэраў Узброеных сілаў Украіны былі завербаваныя падчас наведвання сваіх бацькоў у Расеі і непадкантрольных Кіеву тэрыторыяў Данецкай і Луганскай абласцей. На іх аказвалі псіхалагічны ціск, пагражалі турмой, ціскам на бацькоў, забаронай на ўезд-выезд. У выніку жанчыны падпісалі пісьмовыя дамовы пра супрацу са спецслужбамі і атрымалі аператыўныя псеўданімы, паведамляе прэс-служба СБУ.

Працаўнікі ФСБ і спецслужбаў ЛДНР намагаліся атрымаць ад жанчын інфармацыю пра мужоў, абставіны іх службу і абавязкі. Па вяртанні ва Украіну жонкі ўкраінскіх вайскоўцаў пачалі супрацоўнічаюць з СБУ, даюць паказанні. За гэта яны мусяць быць пазбаўлены крымінальнай адказнасці паводле артыкулу «дзяржаўная здрада».

Відэа СБУ, на якім жанчыны распавядаюць абставіны вярбоўкі:

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары