СБУ падазрае Саакашвілі ў спрыянні ўдзельнікам злачынных арганізацыяў і іх фінансаванні


Палітыку інкрымінуюць садзейнічанне ў звяржэнні дзяржаўнага ладу. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Службы бяспекі Украіны.

«Супрацоўнікі СБУ сумесна з Генеральнай пракуратурай Украіны ў межах крымінальнай справы, адкрытай на падставе часткі 1 артыкулу 256 Крымінальнага кодэкса Украіны, затрымалі па месцы жыхарства ў Кіеве Саакашвілі. Плануецца яго допыт следчымі», – адзначылі ў СБУ.

Паводле гэтага артыкулу, палітыку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

Саакашвілі затрымалі 5 снежня ў доме, дзе ён пражываў. Спецназ выломваў дзверы ў ягонай кватэры, палітык забраўся на дах і пагражаў скочыць, калі яго не заставяць у спакоі. У выніку Саакашвілі затрымалі і спрабуюць вывезці, аднак у цэнтры Кіеву сабраўся стыхійны мітынг, у якім удзельнічаюць тысячы людзей. Яны блакуюць праезд і намагаюцца адбіць палітыка ў сілавікоў.

У горадзе перакрытыя ўсе дарогі. Прысутныя крычаць «Імпічмент» і «Парашэнка – фашыст».

3 снежня Саакашвілі выйшаў на акцыю за імпічмент Парашэнкі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў