СБУ назвала магчымых забойцаў расейскіх журналістаў у ЦАР


Служба бяспекі Украіны сцвярджае, што ваеннага рэпарцёра Архана Джэмаля, рэжысёра-дакументаліста Аляксандра Растаргуева і аператара Кірыла Радчанку забілі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы расейскія найміты.

Паводле СБУ, найміты «ПВК Вагнэра» былі накіраваныя ў ЦАР Галоўным упраўленнем Генштабу расейскай арміі ў пачатку 2018 года. Структурай прыкрыцця наймітаў з’яўлялася камерцыйная фірма, звязаная з расейскім алігархам Яўгенам Прыгожыным – ТАА «М-Фінанс». Дастаўка байцоў ПВК у Афрыку ажыццяўлялася непасрэдна прыватным самалётам Прыгожына, сцвярджаюць украінскія спецслужбы.

Найміты ў ЦАР займаюцца інструктажам мясцовых узброеных фармаванняў і забяспечваюць таемную перавозку алмазаў у Расею. СБУ сталі вядомыя імёны 37 расейцаў, якіх расейскай выведка накіроўвала ў ЦАР для выканання службовых задачаў. Сярод іх есць 10 наймітаў, якія ў дзень забойства ЦАР непасрэдна знаходзіліся ў ЦАР. Большасць з іх раней ваявалі на Данбасе і ў Сірыі, маюць дзяржаўныя ўзнагароды РФ.

Hавiны
Вялікае інтэрв’ю экс-баевіка ПВК Вагнэра – пра беларусаў на вайне, заробкі наймітаў і парадкі ў ЛДНР
2018.10.17 09:59

Сем з іх – ураджэнцы Санкт-Пецярбургу. Адзін чалавек з Башкартастану, адзін з Улан-Удэ і адзін з Белгародскай вобласці.

«Пасля атрымання спецслужбамі РФ інфармацыі аб выездзе расейскіх журналістаў у ЦАР, кіраўнік «службы бяспекі» ТАА «М-Фінанс» Захараў У.М. атрымаў катэгарычны загад прыняць вычарпальныя меры для недапушчэння ўцечкі інфармацыі аб прысутнасці расейскіх тэрарыстаў у гэтай афрыканскай краіне», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

  • Вайсковы рэпарцёр Архан Джэмаль, рэжысёр-дакументаліст Аляксандр Растаргуеў і аператар Кірыл Радчанка загінулі ў ЦАР 31 ліпеня. Яны рыхтавалі фільм-расследаванне пра дзейнасць расейскіх наймітаў у Афрыцы. Праект рэалізоўвалі для Цэнтру ўпраўлення расследаваннямі. Гэта новая ініцыятыва, фінансаваная Міхаілам Хадаркоўскім, мэта якой – асвятленне схаваных брудных інтарэсаў расейскіх уладаў.
  • Журналісты са сталіцы, Бангі, у горад на поўдні краіны Сібю, каб сустрэцца з мясцовым фіксерам. Да гэтага яны не змаглі трапіць у лагер наймітаў, які знаходзіцца недалёка ад сталіцы. Іх ужо заўважылі і кантралявалі ўрадавыя жаўнеры. Вайскоўцам нават давалі хабар, каб тыя не перашкаджалі працаваць. Загінулі ў дарозе, абстраляныя на адным з пастоў у саванне. Хто страляў дакладна невядома. Расейскія ўлады сцвярджаюць, што іх забілі мясцовыя незаконныя ўзброеныя фармаванні. Між тым, многія калегі журналістаў упэўненыя, што за іх забойствам стаіць Крэмль.
ВІДЭА
Рэпарцёры загінулі, бо хацелі паказаць праўду пра новую, афрыканскую авантуру Крамля
2018.08.01 17:25

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў