СБУ інсцэнавала напад на дэпутата Вярхоўнай Рады


Служба бяспекі Украіны інсцэнавала напад на дэпутата Вярхоўнай рады. Інфармацыю пра нібыта збітага дэпутата размясцілі ў Facebook, каб атрымаць доказы ў дачыненні да ўдзельнікаў і арганізатара, паведамляе прэс-служба СБУ.

Спецслужба сцвярджае, што атрымала інфармацыю пра «падрыхтоўку да здзяйснення дзеянняў гвалтоўнага характару ў дачыненні да народнага выбранніка». Выканаўцы ўжо нібыта атрымалі ад арганізатара грошы за злачынства.

У сеціва злілі інфармацыю аб збіцці, каб атрымаць «максімальна аб’ектыўную доказную базу» у дачыненні да ўдзельнікаў і арганізатара нападу.

Цяпер вырашаецца пытанне аб прадʼяўленні абвінавачання арганізатару злачынства.

Самая вядомая інсцэніроўка ўкраінскіх спецслужбаў апошніх гадоў – «забойства» расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве 29 траўня 2018 году. Арганізатарам сапраўднага забойства, якое нібыта планавалася, прызналі бізнесоўца Барыса Германа і пакаралі яго 4, 5 гадамі зняволення, аднак ужо праз год вызвалілі ад адбыцця пакарання.

КА belsat.eu

Стужка навінаў