СБУ дэпартавала беларускага журналіста за «антыукраінскую прапаганду»


Служба бяспекі Украіны заявіла пра дэпартацыю грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Паўла Карназыцкага. Яго вінавацяць у антыўкраінская прапагандзе і распаўсюджванні фэйкавых навінаў.

«Аператыўнікі спецслужбы высветлілі, што замежнік, які пражывае ва Украіне нелегальна, публічна распаўсюджваў фэйкавую інфармацыю. У прыватнасці, падчас выступаў на некаторых тэлевізійных каналах ён ставіў пад сумнеў прызнаныя міжнароднай супольнасцю доказы прысутнасці войскаў краіны-агрэсара на часова акупаваных тэрыторыях нашай краіны. Таксама П. Карназыцкі неаднаразова публікаваў антыўкраінскія матэрыялы на медыя-рэсурсах, падкантрольных тэрарыстычным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР», – адзначаецца ў паведамленні СБУ.

2 студзеня 2019 года Карназыцкага прымусова вярнулі ў Беларусь з забаронаю ўезду ва Украіну тэрмінам на 3 гады.

Старшыня СБУ Васіль Грыцак заявіў, што пасля ўвядзення абмежаванняў на ўезд расейскіх грамадзянаў у Украіне «спецслужбы РФ усё часцей прыцягваюць да правакацыяў іншаземцаў».

Тым часам ягоны адвакат Андрэй Даманскі сцвярджае, што Карназыцкі з’ехаў з Беларусі нібыта праз палітычны пераслед яго як журналіста, а пражываў ва Украіне з канца 90-х.

Я дозвонился к моему клиенту Павел Альфредович Карназыцкий, что бы уточнить где его содержат, так как по моей информации…

Opublikowany przez Andriego Domanskyego Środa, 2 stycznia 2019

43-гадовы Павел Карназыцкі вядомы шматлікімі публікацыямі ва ўкраінскіх і расейскіх медыях, зʼяўляецца заснавальніка парталу «ГлавНовости». У сваіх матэрыялах жорстка крытыкаваў украінскія ўлады, ставіў пад сумнеў расейскую агрэсію супраць Украіны, называў вайну на Данбасе – грамадзянскай. Называе сябе «патрыётам украінскай Русі».

У канцы 90-х быў актывістам апазіцыі. Некаторыя знаёмыя Карназыцкага па дэмакратычных сілах публічна вінавацілі яго ў тым, што ён працуе на КДБ.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў