«Сбербанк» папярэджвае пра рызыку паскоранага росту заробкаў у Беларусі


Аналітыкі цэнтру макраэканамічных даследаванняў расейскага «Сбербанка» папярэджваюць пра рызыкі паскоранага росту заробкаў у Беларусі. У аглядзе навінаў сусветнай эканомікі яны адзначаюць рост рэальных заробкаў у красавіку на 10 %, а таксама павелічэнне крэдытавання на 26 % у сакавіку. Усё гэта стымулюе спажывецкую актыўнасць, піша RFRM.

На думку расейскіх экспертаў, стратэгія паскоранага росту заробкаў адносна прадукцыйнасці працы можа адбіцца на канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў. У канчатковым выніку гэта будзе аказваць ціск на курс і павялічваць інфляцыю.

«Штучнае павелічэнне заробкаў на неэфектыўных прадпрыемствах дзяржсектару неспрыяльна адаб’ецца на фінансавым стане апошніх, што можа запатрабаваць дадатковых абʼёмаў падтрымання», – лічаць аналітыкі.

Яны таксама адзначаюць запавольванне тэмпаў інфляцыі, але лічаць, што верагоднасць адхілення інфляцыі ад мэты Нацбанку застаецца высокай.

1 траўня вырастуць заробкі, пенсіі – і кошты

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары