«СБ», «Звязда» і іншыя. Якім газетам дадуць грошы з бюджэту?


Пастановаю Савету Міністраў Беларусі зацверджаны пералік друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыі якіх у 2020 годзе будуць падтрыманыя рэспубліканскім бюджэтам.

Паводле пастановы Саўміна №841 ад 5 снежня, бюджэтныя грошы атрымаюць выданні «Вместе!», «Журнал специального назначения», «Звязда» (дадаткі «ЧЫРВОНКА Чырвоная змена», «Мясцовае самакіраванне»), «Знамя юности», «Народная газета», «Рэспубліка», «СБ. Беларусь сегодня», «Сельская газета», «Спортивная панорама».

Hавiны
Міністр фінансаў: Страты бюджэту-2020 складуць Br 1,9 млрд. Вінаватая не толькі Расея
2019.11.29 18:44

Таксама сродкі выдадуць літаратурным выданням («Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Нёман», «Полымя»), дзіцячым і жаночым часопісам і газетам («Алеся», «Бярозка», «Вожык», «Вясёлка», «Зорька»), тэматычным выданням («Беларускі гістарычны часопіс», «Зорька», «Мастацтва», «Народная асвета», «Родная прырода»).

Агулам у пералік увайшлі 22 выданні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў