САЗ: пік эпідэміі каронавіруса ў Кітаі пройдзены


Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Адханам Гебрэесус заявіў, што пік эпідэміі каронавірусу ў Кітаі пройдзены. Паводле САЗ, з канца студзеня пачынаецца зніжэнне колькасці інфікаваных, піша DW.com.

Тэдрас Адханам Гебрэесус лічыць, што цяпер сітуацыю з COVID-19 нельга назваць глабальнай пандэміяй.

«Лічбы з Італіі, Ірану і Паўднёвай Карэі вельмі турбуюць, але цяпер вядзецца пра эпідэмію ў асобных краінах. Пандэміі называюць распаўсюджванне новага віруса па ўсёй планеце», – сказаў кіраўнік САЗ.

Смяротнасць ад каронавірусу складае 0,7 %, пацыенты з мяккімі сімптомамі папраўляюцца за два тыдні, з цяжкімі – цягам 3-7 тыдняў.

За апошні дзень у Кітаі праз каронавірус памерлі 71 асоба. Агульная колькасць ахвяраў віруса ў Кітаі складае 2663 асобаў. Інфікаваных – больш за 77 тысяч чалавек. Вылечыліся ад каронавірусу 27 230 пацыентаў, паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітая.

Hавiны
У Кітаі сцвярджаюць, што стварылі эфектыўную вакцыну ад каронавіруса
2020.02.24 13:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў