САЗ: другая хваля пандэміі непазбежная


Прадстаўніца САЗ таксама нагадала пра важнасць абмежавання кантактаў.

Прадстаўніца САЗ у Расеі Меліта Вунавіч заявіла ў інтэрв’ю ТАСС, што свет не зможа пазбегнуць другой хвалі эпідэміі каронавіруса, паколькі «імунітэт да гэтага віруса ёсць у вельмі маленькай праслойкі насельніцтва».

Паводле прадстаўніцы САЗ, пакуль не будзе створана вакцына, не трэба разлічваць, што свет здольны папярэдзіць другую хвалю пандэміі. Таму важна выкарыстаць досвед першай хвалі, каб не дапусціць моцнай успышкі распаўсюджвання інфекцыі зноў. Сістэма аховы здароўя і службы санітарна-эпідэміялагічнага нагляду мусяць працаваць разам, каб выяўляць дробныя агмяні і шукаць кантакты інфікаваных.

Hавiны
Прадстаўнік САЗ у Беларусі: Адсутнасць фізічнага дыстанцыявання можа прывесці да росту смерцяў
2020.04.30 12:02

Асаблівую ўвагу Меліта Вунавіч звярнула на неабходнасць абмежавання кантактаў. На яе думку, калі правільна выкарыстоўваць гэтыя веды, «узровень захворванняў можна трымаць на нізкім узроўні да моманту, калі будзе зразумела, як фармуецца імунітэт».

Па дадзеных універсітэту Джонса Хопкінса, на 19-ю гадзіну 30 красавіка ў свеце больш за 3,2 млн чалавек заразілася каронавірусам, 228,9 тыс. загінулі.

ВБ Belsat.eu

Стужка навінаў