Савет Рэспублікі абмяркоўвае пытанне дэцэнтралізацыі ўлады. Адпаведныя змены могуць унесці ў Канстытуцыю

ВІДЭА

Савет Рэспублікі прапрацуе прапановы па пашырэнню задач мясцовага самакіравання і магчымага іх уключэння ў праекты змяненняў у Канстытуцыю і іншыя заканадаўчыя акты Беларусі.

Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання.

Мясніковіч адзначыў, што раней Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў пытанні мясцовага самакіравання са старшынём Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Андэрсам Кнапе. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Рэспублікі разгледзець прапановы па пашырэнню і сістэматызацыі задач органаў мясцовага самакіравання і магчымага іх уключэння ў праекты змяненняў у Канстытуцыю.

«У цяперашні час маюцца ўмовы для эвалюцыйнай дэцэнтралізацыі і перадачы пэўных паўнамоцтваў на месцы непасрэдна органам мясцовага самакіравання. Вядома, гэтыя структуры трэба ўмацоўваць і ўдасканальваць іх дзейнасць у тым ліку з улікам перадавога міжнароднага досведу», – сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Нагадаем, пачынаючы з 2017 года Лукашэнка неаднаразова выказваўся пра неабходнасць унесці змены ў Канстытуцыю. У прыватнасці, ён казаў, што некаторыя функцыі прэзідэнта могуць перайсці да іншых галінаў улады, паўнамоцтва мясцовых органаў кіравання могуць быць пашыраныя.

Падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка Лукашэнка заявіў, што змены ў галоўны закон краіны будуць унесеныя не раней чым праз 5 гадоў. «Канстытуцыя не будзе прымацца нахрапам, клянуся», – сказаў ён.

ІІ belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары