Савет дырэктараў беларускага банку ВТБ узначаліў сын кіраўніка ФСБ Расеі


На чарговым пасяджэнні савета дырэктараў ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь) старшынёй быў абраны Дзяніс Бортнікаў – сын дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава. Пра гэта паведамляе прэс-служба ВТБ.

ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь) – гэта даччыная структура расейскага Банка ВТБ (другі па велічыні актываў банк у Расеі, больш за 60% акцый належыць ураду РФ). Банк ВТБ працуе ў Беларусі ўжо больш за 20 гадоў.

Дзянісу Бортнікавым 43 гады. Скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт эканомікі і фінансаў (спецыяльнасць: нацыянальная эканоміка). Ужо 11 гадоў Дзяніс Бортнікаў працуе ў банкаўскай сферы, а з красавіка 2017 года зʼяўляецца намеснікам прэзідэнта-старшыні праўлення банку ВТБ.

Бацька топ-менеджара Аляксандр Бортнікаў ужо 9 гадоў узначальвае ФСБ. Пасля пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны ён трапіў у санкцыйныя спісы Еўразвяза і Канады. Незалежная прэса ў Расеі вінаваціла Бортнікава ў карупцыі.

 

ІІ, belsat.eu; фота –  expert.ru

Стужка навінаў