Савет бяспекі Расеі заклапочаны сепаратысцкімі настроямі ў Карэліі


Пра гэта заявіў кіраўнік Савета бяспекі (у мінулым – дырэктар ФСБ) Мікалай Патрушаў падчас нарады па пытаннях уладкавання дзяржаўнай мяжы.

Паводле сакратара Савета бяспекі, фінскія нацыяналістычныя структуры ў Карэліі «маскіруюцца пад праваабарончыя».

Дзейнічаючы як некамерцыйныя аб’яднання, яны пачынаюць аказваць сур’ёзнае ідэалагічны ўплыў на насельніцтва рэгіёну.

«На фоне росту ў краінах Захаду антырасейскай рыторыкі пачалі актывізавацца рэваншысцкія і нацыяналістычныя арганізацыі ў Фінляндыі», – сказаў Мікалай Патрушаў падчас нарады ў Петразаводску. 

У студзені 2015 г. у Петразаводску была ліквідаваная «Моладзевая праваабарончая група». Тады Міністэрства юстыцыі Карэліі ў сваім пазове ў суд патрабавала адмяніць рэгістрацыю некамерцыйнай структуры, спасылаючыся на закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці».

Кіраўнік «Маладзёжнай праваабарончай групы» Максім Яфімаў стаў ахвярай пераследу, падставай для якога стаў артыкул «Карэлія стамілася ад папоў», апублікаваны на сайце арганізацыі.

У дачыненні да маладога актывіста была ўзбуджана крымінальная справа. Ён быў падвергнуты прымусовай псіхіятрычнай экспертызе. Пакінуўшы шпіталь, Максім Яфімаў збег з Расеі і атрымаў статус палітычнага ўцекача ў Эстоніі. Расейскія ўлады абвясцілі маладога чалавека ў міжнародны вышук.

Да 1721 г. Карэльскае герцагства ўваходзіла ў склад Каралеўства Швецыя. Тэрыторыя сучаснай Карэліі была акупаваная Расейскай імперыяй у ходзе Паўночнай вайны.

ЮВ, паводле grani.ru

Стужка навінаў