Савет бяспекі ААН зацвердзіў новыя санкцыі супраць КНДР


Як паведамляе Reuters, праект рэзалюцыі быў распрацаваны ЗША ў адказ на два запускі КНДР міжкантынентальных балістычных ракет.

Рэзалюцыя забараняе КНДР экспарт вугалю, жалеза, жалезнай руды, свінцу, свінцовай руды і морапрадуктаў.

Акрамя таго, дзяржавам-чальцам ААН забараняецца павялічваць лік паўночнакарэйскіх працоўных, якія працуюць за мяжой, таксама забараняюцца новыя супольныя прадпрыемствы з Паўночнай Карэяй і новыя інвестыцыі ў існуючыя супольныя прадпрыемствы.

Таксама гэтым рашэннем дзевяць чалавек і чатыры кампаніі КНДР, уключаючы асноўны валютны банк Паўночнай Карэі, дададзены ў чорны спіс ЗША.

«Мы не павінны ашукваць сябе, думаючы, што мы вырашылі праблему, ані. Паўночнакарэйская пагроза не пакінула нас, яна хутка робіцца ўсё больш небяспечнай», – сказала пасля галасаванні пасол ЗША ў ААН Нікі Хэйлі.

Яна падкрэсліла, што ЗША і далей «будуць прымаць разумныя абарончыя захады для сябе і хаўруснікаў».

Як паведамлялася, 29 ліпеня Паўночная Карэя паведаміла пра другое паспяховае выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты. Адзначаецца, што яна можа дасягнуць мацерыковай часткі ЗША.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў