Саўмін ініцыяваў стварэнне яшчэ адной рады


Пастановай Саўміну ў нашай краіне ствараецца Рада па развіцці сістэмы кваліфікацыяў. Адпаведнай пастановай зацверджаныя палажэнні пра Раду і яе склад. Старшынём прызначаны першы намеснік Прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын.

Рада створана з мэтай садзейнічання фармаванню і рэалізацыі дзяржпалітыкі па ўдасканаленні Нацыянальнай сістэмы кваліфікацыяў Беларусі, а таксама каардынацыі ўзаемадзеяння зацікаўленых у гэтым працэсе рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацыяў, падпарадкаваных ураду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прафесійных звязаў і наймальнікаў, установаў адукацыі і навуковых арганізацыяў.

У пералік асноўных задач рады ўваходзяць каардынацыя працы органаў дзяржкіравання і арганізацыяў па стварэнню сектаральных саветаў кваліфікацыяў, распрацаванню прафесійных стандартаў, фармаванні сістэмы незалежнай ацэнкі і сертыфікацыі кваліфікацыяў, вызначэнне прыярытэтных відаў эканамічнай дзейнасці (прафесіяў працаўнікоў і пасадаў служачых) для распрацавання прафесійных стандартаў і інш.

Абавязкі па арганізацыйным і інфармацыйным забеспячэнні дзейнасці рады ўскладзены на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства адукацыі.

Hавiны
Саўмін зацвердзіў змены ў парадак продажу сельгаспрадпрыемстваў
2019.03.27 16:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў