Жудасная аварыя: саўгасны конь прабіў лабавое шкло рэйсавага аўтобуса


У ноч на 17 жніўня а 02:10 ратавальнікі Жлобінскага МНС выехалі на трасу М5, дзе аўтобус «Ecolines» урэзаўся ў каня.

Праз лабавое шкло конь цалкам уваліўся ў салон аўтобуса. Ратавальнікам давялося яго адтуль даставаць.

Паводле прадстаўніка Стараруднянскага сельсавету (пажадаў застацца ананімным), конь належыць саўгасу «Пірэвічы».

Кіраўніцтва саўгасу ў тэлефоннай размове з Belsat.eu зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

ДТП здарылася на трасе М5 каля вёскі Завод (Жлобінскі раён). На момант ДТЗ у аўтобусе знаходзілася 29 пасажыраў. Ніхто з іх не пацярпеў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў