Саудаўская Аравія адкрылася для ўсіх суседзяў Беларусі, але не для беларусаў


Пустыня Саудаўскай Аравіі.
Фота: visitsaudi.com

Саудаўская Аравія ўпершыню пачала выдаваць турыстычныя візы. Ужо з 28 верасня грамадзяне 49 краінаў змогуць падаваць заяўкі для наведвання краіны. Пра гэта паведамляе Gulf News.

Атрымаць турыстычную візу ў Саудаўскую Аравію змогуць грамадзяне ЗША, Канады, Кітаю, краінаў Еўразвязу і іншыя. Сярод тых, хто зможа наведаць каралеўства, ёсць грамадзяне Літвы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны і нават Казахстану, але беларусы ў гэты спіс не патрапілі.

Hавiны
Шэнген для беларусаў патаннее праз два месяцы пасля падпісання пагаднення
2019.09.23 10:35

Кошт шматразовай візы з магчымасцю знаходжання ў краіне 90 дзён за год складзе каля 80 долараў.

Разам з тым замежнікам па-ранейшаму будзе забаронена ўжываць алкаголь, а немусульманам – таксама наведваць святыя гарады Мекку і Медыну. Жанчыны змогуць наведваць краіну без суправаджэння мужчынаў, паведамляе Reuters.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў