Саўчанка набрала на выбарах у Раду 8 галасоў


Украінская вайсковая і палітычная дзяячка Надзея Саўчанка, якая з 2014 года была дэпутаткаю Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькіўшчына», гэтым разам не прайшла ў склад парламенту.

ВІДЭА
Выбары ва Украіне: «Слуга народу» набірае больш за 42 %
2019.07.22 09:50

Паводле звестак украінскага ЦВК, лідарка партыі «Грамадска-палітычная платформа Надзеі Саўчанка», якая высоўвалася ў 51-ай аднамандатнай выбарчай акрузе ў Данецкай вобласці, набрала толькі 1,2 % галасоў. У абсалютных лічбах яе падтрымалі агулам 8 чалавек.

Пераможцам на акрузе стаў беспартыйны пенсіянер Аляксандр Кавалёў, за якога прагаласавалі 220 чалавек, ці 33,03 % выбарцаў. Палітыка раней падазравалі ў падтрымцы данбаскіх сепаратыстаў і спрыянню ўцёкам сілавікам «Беркуту» з кіеўскага Майдану ў 2014 годзе.

Надзея Саўчанка, будучы штурманкай-аператаркай верталёта Мі-24 Узброеных Сілаў Украіны З ліпеня 2014 года, падчас контртэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны, патрапіла ў палон, пасля чаго была вывезеная на тэрыторыю Расеі. Тут 22 красавіка 2016 года яе прысудзілі да 22 гадоў зняволення, але ўжо 25 траўня вызвалілі ў выніку ўкраінска-расейскага палітычнага пагаднення.

Hавiны
Кожны дзясяты ўкраінец у Беларусі прагаласаваў за Шарыя
2019.07.22 10:26

Ва Украіне Надзея Саўчанка была абраная дэпутаткай Вярхоўнай Рады ў складзе партыі «Бацькаўшчына». Ад 22 сакавіка 2018 года яна знаходзілася пад следствам, бо яе падазравалі ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў і дзяржаўнага перавароту. 16 красавіка 2019 года Надзею Саўчанку вызвалілі з-пад варты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў