Выбары ў Малдове: камуністы ўпершыню за 20 гадоў не прайшлі ў парламент


Партыя сацыялістаў, якую ўзначальвае прарасейскі настроены прэзідэнт Ігар Дадон, лідаруе на выбарах у парламент Малдовы з вынікам больш за 31,36 % галасоў пасля апрацоўвання 98, 55 % бюлетэняў.

Свае галасы партыі Дадона аддалі 435 874 выбарніка.

Паводле ЦВК Малдовы, агулам яўка склала 49,22% – 1,45 мільёна чалавек.

На другое месца выйшаў праеўрапейскі блок«Acum» (26,07% галасоў), які знаходзіцца ў апазіцыі як да Дадону, так і да Дэмакратычнай партыі Малдовы, якой кіруе алігарх Уладзімір Плахатнюк і якая дагэтуль кантралявала ўрад і парламент.

Партыя Плахатнюка, паводле апошніх дадзеных, займае трэцяе месца (24,04% галасоў выбарнікаў).

Малдаўскія камуністы ўпершыню за апошнія 20 гадоў не патрапяць у парламент – яны набралі толькі 3,77% з неабходных 6% для праходжання. Таксама страцілі сваю прысутнасць лібералы – ім дасталася толькі 1,24% галасоў.

Hавiны
Малдова: у ЕЗ праз Бухарэст або «Бесарабія – гэта Румынія»
2019.02.25 10:19

Усяго ў парламент праходзяць тры партыі і адзін блок. Пераадолець бар’ер у 6% галасоў змагла нават партыя «Шор» бізнесоўца Ілана Шора (8,48%), асуджанага судом першай інстанцыі да 7,5 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў банкаўскім махлярстве.

На месцы ў парламенце прэтэндавалі 14 партый і адзін блок. Выбары ўпершыню праходзілі па змешанай сістэме – 50 чалавек абіраліся па партыйных спісах, 51 – па аднамандатных акругах.

Hавiны
Палітолаг: У палітыку прыйшлі людзі, якія не цырымоняцца з супернікамі
2019.02.23 13:20

Асноўная барацьба разгарнулася паміж Партыяй сацыялістаў на чале з прэзідэнтам краіны Ігарам Дадонам, які выступае за інтэграцыю з Расеяй, кіруючай Дэмакратычнай партыяй і апазіцыйным блокам «Acum» ( «Цяпер»), якія падтрымліваюць еўраінтэграцыю.

Паводле папярэдніх раскладаў, сацыялісты ў Малдове атрымліваюць у парламенце 34 месцы са 101, праеўрапейскі блок «Acum» – 33 месцы. Дэмакратычная партыя Малдовы 26 месцаў, партыя «Шор» 8 месцаў. Дзве апошнія лічацца прарасейскімі, як і партыя сацыялістаў прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў