Сацсеткі і СМІ абвінавацілі прэзідэнта ЗША ў тым, што ён сапсаваў свята амерыканскаму хлопчыку


Дональд Трамп і яго жонка прынялі ўдзел у акцыі «NORAD адсочвае Санту». У межах акцыі валанцёры прымаюць тэлефанаванні ад дзяцей і паведамляюць месцазнаходжанне Санта-Клаўса, што развозіць на сваіх санях падарункі на Каляды.

Частка званкоў паступала і ў Белы дом, дзе з дзецьмі размаўлялі прэзідэнт і яго жонка, паведамляе Бі-Бі-Сі. Падчас аднаго з такіх тэлефанаванняў амерыканскі прэзідэнт паразмаўляў з сямігадовым хлопчыкам па імі Коўлман.

«Алё, гэта Коўлман? Шчаслівага Раства! Як справы? Колькі табе гадоў? Ты ўсё яшчэ верыш у Санта-Клаўса?» – пацікавіўся Трамп, пачуўшы адказ.

«Я маю на ўвазе, што верыць у Санту ў сем гадоў – гэта ўжо мяжа, ці не праўда?» – сказаў ён, засмяяўшыся.

«Добра, шчасліва табе правесці час», – дадаў Трамп.

Гэтыя некалькі сказаў, распаўсюджаных прэс-службай Белага дома, адразу выклікалі бурную рэакцыю ў амерыканскіх сацыяльных сетках і СМІ. Каментатары адзначалі, што задаваць дзіцяці пытанне, ці верыць ён да гэтага часу ў Санта-Клаўса, было як мінімум дзіўна, улічваючы што хлопчык патэлефанаваў даведацца пра дакладнае месцазнаходжанне Санты. У многія выказалі меркаванне, што прэзідэнт, верагодна, сапсаваў маленькаму Коулману Каляды.

Hавiны
Заходні свет адзначае Раство Хрыстова
2018.12.25 08:51

СК, belsat.eu

Стужка навінаў